Спадчына: Навамышскі Праабражэнскі касцёл
Аўторак, 23 Верасень 2025 15:07
2025 г. — 200 гадоў з часу пабудовы касцёла Праабражэння Гасподняга ў Новай Мышы (Баранавіцкі р-н; 1825), помніка архітэктуры ў стылі класіцызму
Вёска Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці вядома з XVI ст., была некалі буйным мястэчкам на старым Варшаўскім гасцінцы. У першай палове ХVІІІ ст. існаваў драўляны палац, пабудаваны з рысамі стылю барока. У 1641 г. падканцлер ВКЛ Казімір Леў Сапега пабудаваў у Новай Мышы драўляны касцёл.